Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс супраць уладаў Беларусі, у яго ўвайшлі 156 імёнаў


Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс урадоўцаў Рэспублікі Беларусь, на якіх пашыраюцца абмежаваньні ў гэтых трох краінах.

Сьпіс апублікаваў афіцыйны ўрадавы весьнік на сайце Міністэрства замежных справаў Эстоніі. У яго ўвайшлі 156 чалавек.

У Эўразьвязе былі ўжо два раўнды ўхваленьня санкцыйных сьпісаў, абавязковых для ўсіх краінаў ЭЗ. Але паасобныя дзяржавы могуць прымаць і ўласныя санкцыйныя сьпісы, што і зрабілі краіны Балтыі.

І сьпісы ЭЗ, і нацыянальныя сьпісы толькі базавыя і будуць папаўняцца як пэрсанальнымі, так і эканамічнымі санкцыямі цягам далейшага ўкладаньня сьпісаў з абгрунтаваньнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG