Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі 5 зьняволеных студэнтаў і выкладчыцу палітвязьнямі. Усяго такіх у Беларусі ўжо 132


Страйк студэнтаў БДУІР.
Страйк студэнтаў БДУІР.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі ў супольнай заяве прызналі, што 12 лістапада ўлады нанесьлі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацый краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў (ЗБС).

У кватэрах сяброў студэнцкага аб’яднаньня і ў офісе арганізацыі прайшлі ператрусы.

Некалькіх сяброў арганізацыі, яе прыхільнікаў і моладзевых актывістаў затрымалі як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Вядома, што частку з іх пазьней перавялі ў СІЗА-1 Менску.

23 лістапада стала вядома, што Глебу Фіцнеру, Ільлю Трахтэнбэргу, Марыі Каленік, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенцы, а таксама затрыманай выкладчыцы БДУІР Вользе Філатчанкавай выставілі абвінавачаньні і мерай стрыманьня абралі арышт.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці адзначаюць, што іх перасьлед уладамі Беларусі зьвязаны выключна зь мірным ажыцьцяўленьнем свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека — свабоды выказваць думку і свабоды мірных сходаў.

Праваабаронцы лічаць пазбаўленьне волі абвінавачаных адвольным і палітычна матываваным, а саміх Глеба Фіцнера, Ільлю Трахтэнбэрга, Марыю Каленік, Вікторыю Гранкоўскую, Анастасію Булыбенку і Вольгу Філатчанкаву палітычнымі зьняволенымі.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Беларусі патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты гэтых людзей і спыненьня іх крымінальнага перасьледу, як і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсіяў у краіне.

Усяго беларускія праваабаронцы цяпер прызнаюць палітвязьнямі 132 чалавекі.

Заяву падпісалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • РГА «Прававая ініцыятыва»;
  • Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
  • Беларускі Хэльсінскі камітэт;
  • Кансультацыйны цэнтар актуальных міжнародных практык і іх імплемэнтацыі ў праве «Х’юман Канстанта».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG