Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Кіргізстану пратэставалі супраць рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі


Бішкек, Кіргізстан, 22 лістапада 2020
Бішкек, Кіргізстан, 22 лістапада 2020

У Бішкеку каля 500 чалавек выйшлі на акцыю супраць зьмены Канстытуцыі Кіргізстану. Удзельнікі мітынгу выступілі супраць узмацненьня прэзыдэнцкай улады: яны лічаць, што новая рэдакцыя Асноўнага закону прывядзе краіну да таталітарызму.

Рэформа Канстытуцыі павінна пашырыць паўнамоцтвы прэзыдэнта, пасада прэм’ер-міністра стане намінальнай, а парлямэнт страціць частку функцый.

Кіргізская служба Радыё Свабода вяла прамую трансьляцыю зь месца падзей.

Калі рэфэрэндум зацьвердзіць папраўкі да Канстытуцыі, прэзыдэнт зможа прызначаць кіраўнікоў мясцовых адміністрацый і амаль увесь судовы корпус. Паўнамоцтвы парлямэнта будуць сурʼёзна абмежаваныя. Дэпутаты, згодна з папраўкамі, больш ня змогуць адпраўляць у адстаўку і фармаваць урад. Цяпер гэта будзе рабіць прэзыдэнт. Дапамагаць яму будзе новы дзяржаўны орган — Народны курултай. Гэта дарадчы орган, які будзе склікаць прэзыдэнт.

Папраўкі таксама датычацца свабоды слова. Згодна зь імі ўлады змогуць закрываць СМІ і забараняць акцыі пратэсту, якія «супярэчаць маральным каштоўнасьцям Кіргізстану».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG