Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на маршах пратэсту затрымалі музыкаў гуртоў «Петля Пристрастия» і «Аддис-Абеба»


Гурт «Петля пристрастия». Архіўнае фота. Ільля Чарапко-Самахвалаў у цэнтры.

Затрыманьні на маршах пратэсту 22 лістапада ​ідуць у асноўным у Менску, а таксама ў Наваполацку і Заслаўі.

У Менску затрымалі на маршы пратэсту саліст гурту «Петля Пристрастия» Ільлю Чарапко-Самахвалава. Гэта пацьвердзіла ягоная жонка.

«Петля пристрастия» — беларускі рок-гурт, заснаваны ў 2004 годзе, выдаў 5 студыйных альбомаў. Уладальнікі шматлікіх узнагародаў крытыкаў, у тым ліку ад Experty.by і «Rock Profi», а таксама ад расейскіх выданьняў.

Затрымалі таксама музыку Цімура Рэйзіса. Ён мультыінструмэнталіст, удзельнік гурту «Аддис-Абеба» і іншых праектаў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал @spiski_okrestina.

Вядома таксама, што на Каменнай Горцы сярод іншых затрымалі былі доктара-рэаніматоляга Зьмітра Салошкіна зь непаўналетнім сынам Якубам. А 13:30 стала вядома, што доктара Салошкіна з сынам выпусьцілі, склаўшы на яго пратакол. А ў Заслаўі затрымалі 83-гадовага мужчыну Максіма Радзіна.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 15:45 сабраў больш за 90 прозьвішчаў затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Менску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. Сьпіс гэты абнаўляецца і дапаўняецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG