Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніка расейскага «Аэрафлоту» ў Лёндане абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе


Самалёты «Аэрафлоту» ў аэрапорце Краснаярску падчас пандэміі COVID-19

Сьледчыя Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі выставілі абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе прадстаўніку расейскай авіякампаніі «Аэрафлот» у Лёндане Дзьмітрыю Фядоткіну, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на афіцыйную крыніцу. Калі віна Фядоткіна будзе даказаная, яму можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў, адзначае ТАСС.

Дзьмітрый Фядоткін падазраецца ў перадачы брытанскай выведцы «сакрэтных зьвестак аб грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Расеі». Агенцтва адзначае, што па характары сваёй дзейнасьці Фядоткін ня меў доступу да дзяржаўнай тайны.

Фядоткін быў арыштаваны 11 лістапада і ўзяты пад варту на два месяцы. Іншых зьвестак пра арыштаванага не было, адзначае ТАСС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG