Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны прырост хворых на COVID-19 у Беларусі ўпершыню перавысіў 1,5 тысячы


Ілюстратыўнае фота.
Ілюстратыўнае фота.

Прырост заражаных COVID-19 за суткі перавысіў 1,5 тысячы выпадкаў.

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1588 новых выпадкаў інфэкцыі COVID-19, гэта новы сутачны рэкорд ад пачатку эпідэміі ў краіне мінулай зімой. За суткі памерла 8 чалавек з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу дасягнула 122.435, памерла 1089 чалавек.

20 лістапада было зафіксавана 1457 заражаных і 7 сьмерцяў.

Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Сродкі індывідуальнай абароны прадпісана выкарыстоўваць ва ўсіх без выключэньня аб'ектах любой формы ўласнасьці: паліклініках, аптэках, крамах, кафэ, грамадзкім транспарце і таксі, у тым ліку маршрутных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG