Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў пятніцу: хапаюць на працы, на вуліцы, у краме


Затрыманьні ў Менску 15 лістапада. Ілюстрацыйнае фота

Сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» публікуе зьвесткі пра тых, каго затрымалі 20 лістапада.

  • У Салігорску затрыманы адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун. Раніцай ля крамы «Гурман» яго спыніў экіпаж ДАІ і выклікаў нарад міліцыі, каб пад канвоем даставіць Бокуна ў РАУС.
  • Раніцай 20 лістапада на плошчы Якуба Коласа ў Менску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў, якія выступалі ў падземным пераходзе. Іх пагрузілі разам з інструмэнтамі ў бусік і павезьлі ў невядомым кірунку. Адзін з затрыманых — Аляксандар Шкіранда.
  • У Барысаве на працы раніцай затрымалі загадчыцу мэдычнага цэнтру SYNLAB Тацьцяну Ўдавенку. Сястра паведаміла, што магчымая прычына — удзел у акцыях пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG