Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК затрымаў адміністратара тэлеграм-каналу «Белыя халаты»

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота.

Затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу «Белыя халаты», паведамляе тэлеграм-канал БелТА са спасылкай на МУС.

На чацьвёртакурсьніка ўнівэрсытэта выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 20-гадовы мянчук з 12 жніўня зьяўляўся адным са стваральнікаў і адміністратараў тэлеграм-каналу «Белыя халаты» і чату «Мэдыкі і Валянтэры».

Паведамляецца, што падчас ператрусу яго кватэры канфіскавалі пляншэт, ноўтбук, атрыбутыку і мабільны тэлефон. Мянчука прызналі падазраваным у крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак.

МУС паведамляе, што ГУБАЗіК працягвае працу «па выяўленьні іншых мадэратараў і адміністратараў радыкальных тэлеграм-чатаў, у тым ліку якія маюць дачыненьне да супрацьпраўнай дзейнасьці падазраванага».

Напярэдадні ўвечары зьявілася інфармацыя аб узломе невядомымі тэлеграм-каналу беларускіх мэдыкаў «Белыя халаты», у якога было больш за 50 тысяч падпісчыкаў. Сярод іншага ў канале друкавалася інфармацыя пра акцыі салідарнасьці мэдыкаў, выпадках ціску, разьмяшчаліся відэазвароты мэдработнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG