Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека заклікала вызваліць з ізалятараў у Беларусі жанчын і непаўналетніх


Ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна ў Менску
Ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна ў Менску

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Аліс Могвэ выступіла ў абарону зьняволеных у Беларусі жанчын і непаўналетніх, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Адпаведны ліст Аліс Могвэ накіравала Генэральнаму пракурору і старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

«На сёньняшні дзень нам вядомыя імёны 13-ці жанчын, затрыманых у сувязі з падзеямі ў краіне ў пэрыяд правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў і ў пасьлявыбарчы пэрыяд, якія знаходзяцца ў розных ізалятарах краіны пад вартай: Марыя (Марфа) Рабкова, Марыя Калесьнікава, Ганна Сунгурава, Алена Маўшук, Сьвятлана Купрэева, Марыя Бабовіч, Наталя Хершэ, Марына Глазава, Тацяна Канеўская, Антаніна Канавалава, Вольга Класкоўская, Наталя Раентава, Марыя Несьцерава, Алана Гебрэмарыям. Многія з гэтых жанчын маюць малалетніх дзяцей і былі надоўга разлучаны з імі. Таксама нам вядома пра як мінімум двух непаўналетніх, якія знаходзяцца ў СІЗА: Максім Бабіч і Мікіта Залатароў», — паведамляецца ў афіцыйным лісьце.

У FIDH перакананыя, што зыходзячы з прынцыпаў гуманізму і прэзумпцыі невінаватасьці, жанчын і непаўналетніх дзяцей неабходна вызваліць з ізалятараў на пэрыяд вядзеньня папярэдняга расьсьледаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG