Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Кветкі з мэмарыялаў акуратна перавезьлі на могілкі». Як было насамрэч ВІДЭА


Лукашэнку не спадабалася, што ў сеціве разгром плошчы Пераменаў назвалі сатанінскім таптаньнем. Так быў выказаўся Сяргей Лепін, прадстаўнік праваслаўнай царквы.

«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае таптаньне лямпад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мэмарыялам у двары, уздоўж дарог...? У чым сэнс? Ня ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленьне — яно ўзгодненае? З кім?», — напісаў у сваім Facebook Сяргей Лепін.

Лукашэнка зачытаў на нарадзе 17 лістапада выказваньні біскупа Касабуцкага — пра тое, што «сёньняшнія паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэньне страху і боязі дзяржаўнай улады ў дачыненьні да беларускага народу», і прэс-сакратара Беларускай праваслаўнай царквы Сяргея Лепіна — пра зьнішчэньне мэмарыялаў Бандарэнкі, і запатрабаваў, каб «праваахоўныя органы далі ім ацэнку».


«Спытайцеся, дзе і хто дазволіў зьдзекавацца з абразоў, лямпадаў і кветак?.. Мы рот нікому не закрываем. Але кажыце праўду! Сказаў няпраўду — адказвай», — запатрабаваў Лукашэнка.

Ён заявіў, што ўсе кветкі з народных мэмарыялаў акуратна перавезьлі на могілкі – «туды, дзе ім і належыць быць». Насамрэч кветкі на мэмарыяле Тарайкоўскага на «Пушкінскай» АМАПаўцы ў нядзелю тапталі нагамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG