Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага», — прадстаўнік Праваслаўнай царквы


Імправізаваны мэмарыял да зьнішчэньня
Імправізаваны мэмарыял да зьнішчэньня

Прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказаўся ў сваім фэйсбуку наконт паводзінаў сілавікоў на «плошчы пераменаў», дзе менчукі стварылі мэмарыял у памяць аб забітым там Рамане Бандарэнку.

протаярэй Сергій Лепін
протаярэй Сергій Лепін

«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптаньне зьнічоў і абразкоў, барацьба з імправізаваным мэмарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог?.. У чым сэнс? Ня ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленьне — яны ўзгодненыя? З кім?», — напісаў сьвятар.

У менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які мясцовыя жыхары назвалі «плошчай Пераменаў», пасьля разгону акцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей камунальнікі разабралі народны мэмарыял.

Кветкі вынесьлі ў грузавік. Да іх прыезду сілавікі зьбівалі зьнічы нагамі, зрывалі плякаты і сьцягі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG