Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100-ы дзень пратэстаў. Марш пэнсіянэраў і суды над журналістамі. Найважнейшае за 16 лістапада


Марш пэнсіянэраў у Менску, 19 лістапада 2020 г.
Марш пэнсіянэраў у Менску, 19 лістапада 2020 г.

Мінздароўя накіравала 2500 студэнтаў мэдычных ВНУ на барацьбу з каранавірусам.

Беларусь запатрабавала ад Польшчы выдаць стваральнікаў тэлеграм-каналаў «НЕХТА» и «НЕХТА Live» Пуцілу і Пратасевіча.

За суткі ў Беларусі зафіксавалі 1263 выпадкі COVID-19.

Журналісту Андрэю Рабчыку далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

Паводле БАЖ, станам на 16 лістапада за кратамі знаходзяцца 24 журналісты.

Беларуская асацыяцыя журлалістаў атрымала першую канадзка-брытанскую прэмію ў галіне свабоды СМІ.

Людзі пажылога веку сёмы раз прайшлі па цэнтры Менску ў дэманстрацыі супраць гвалту і беззаконьня.

«Мы адчулі сябе народам і гаспадарамі ў сваёй краіне». Сьвятлана Ціханоўская пра 100 дзён пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG