Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абавязковы масачны рэжым увядуць ва ўсёй краіне


Абавязковы масачны рэжым паступова ўвядуць ва ўсёй краіне. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» сказаў галоўны санітарны доктар Аляксандар Тарасенка.

Рашэньні будуць прымаць мясцовыя ўлады.

Ён таксама сказаў, што месцаў для шпіталізацыі хворых на COVID-19 хапае.

На сёньня сьпіс рэгіёнаў з масачным рэжымам такі:

  • Менск
  • Гомельская вобласьць (усе раёны)​
  • Магілёў (Рыхтуецца рашэньне пра ўсю Магілёўскую вобласьць)
    • Бабруйск (Магілёўская вобласьць)
    • Асіповіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
    • Дрыбінскі раён (Магілёўская вобласьць)
    • Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
    • Клічаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
    • Краснапольскі раён (Магілёўская вобласьць)
    • Крычаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
    • Чавускі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Горадня
    • Лідзкі раён (Горадзенская вобласьць)
  • Віцебск і Віцебскі раён
    • Аршанскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Браслаўскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Верхнядзьвінскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Гарадоцкі раён (Віцебская вобласьць)
    • Глыбоцкі раён (Віцебская вобласьць)
    • Дубровенскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Лепельскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Лёзьненскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Мёрскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Наваполацак (Віцебская вобласьць)
    • Пастаўскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Полацкі раён (Віцебская вобласьць)
    • Расонскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Сеньненскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Талачынскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Ушацкі раён (Віцебская вобласьць)
    • Шаркаўшчынскі раён (Віцебская вобласьць)
    • Шумілінскі раён (Віцебская вобласьць)
  • Берасьце
    • Баранавічы (Берасьцейская вобласьць)

Учора ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 1248 новых выпадкаў каранавірусу, днём раней было 1167. Рэкордны прырост хворых фіксуецца чацьвёрты дзень запар. Памерлі 6 чалавек. Тэлеграм-канал «Белыя халаты» сьцьвярджае, што статыстыка новых выпадкаў і сьмерцяў заніжаная ў разы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG