Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект 23-34.net сабраў зьвесткі пра 259 судзьдзяў, якія каралі за ўдзел у пратэстах


Судзьдзя Натальля Ясенка, якая вынесла прысуд журналісту Алесю Асіпцову.
Судзьдзя Натальля Ясенка, якая вынесла прысуд журналісту Алесю Асіпцову.

Праект 23-34.net сабраў 259 прозьвішчаў судзьдзяў, якія выносілі прысуды паводле артыкула 23.34 Адміністратыўнага кодэксу (несанкцыянаваныя акцыі) за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 году.

Агулам прааналізаваныя 1688 працэсаў, на якіх прысудзілі агулам 7023 дзён арышту і 420 тысяч рублёў штрафаў.

Абсалютным лідэрам тут стаў судзьдзя Першамайскага раённага суду Максім Трусевіч, які вынес 50 выракаў паводле артыкула 23.34, агулам на 258 сутак арышту.

Канчатковая мэта праекту — сумленныя суды над усімі, хто быў датычны, пішуць яго арганізатары:

«Мы хочам, каб ніводная гісторыя не была забытая. Мы хочам, каб калі ўсё гэта скончыцца, у беларусаў захавалася інфармацыя аб кожным незаконным судзе, кожным сумнеўным паказаньні, кожным пратаколе па артыкуле 23.34 і сумежных зь ім».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG