Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася поўнае відэа, як затрымалі Бандарэнку, які пазьней памёр у шпіталі


"Плошча пераменаў". Людзі разьвітваюцца з Раманам Бандарэнкам. Менск,12 лістапада.

У рэдакцыю Свабоды прыслалі відэа з камэр назіраньня ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.

На ім зафіксаваны інцыдэнт у удзелам Рамана Бандарэнкі, пасьля якога яго завязуць у Цэнтральнае РУУС Менску, а пасьля ў амаль непрытомным стане ў лякарню хуткай дапамогі.

У шпіталі 12 лістапада моцна пабіты Бандарэнка, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр.

Наш чытач заяўляе, што на гэтых відэа з камэраў назіраньня — затрыманьне Рамана Бандарэнкі. «Бачна, што ён адыходзіў ад агрэсіўных, але на яго напалі, затрымалі і занесьлі ў бус», — дадае чытач.

Сьведкі здымалі шматлікія відэа інцыдэнту на свае тэлефоны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG