Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з уласьнікаў «Уралхима» прапанаваў фінансаваць навучаньне ў Расеі адлічаных беларускіх студэнтаў


Адно з прадпрыемстваў холдынгу «Уралхим»

Адзін з уладальнікаў расейскай кампаніі «Уралхим» Дзьмітры Мазепін прапанаваў аплачваць вучобу ў Расеі беларускіх студэнтаў, якіх адлічылі з ВНУ на радзіме ў сувязі з пратэстамі.

Мазепін сказаў, што фінансавую дапамогу можа аказаць Расейска-беларуская дзелавая рада, якую ён узначальвае.

«Мы бачым, што велізарная колькасьць студэнтаў была адлічаная ў апошні час з унівэрсытэтаў у Менску, – цытуе Мазепіна РБК. – Хочам запусьціць ініцыятыву і дапамагчы адлічаным студэнтам, каб яны не зьяжджалі ў Польшчу і ў Літву, а прыехалі ў Маскву ці ў Піцер для таго, каб змаглі далей вучыцца».

У жніўні Мазепін выступаў з прапановай стварыць камітэт нацыянальнага выратаваньня Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG