Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адкрые вайсковую базу на беразе Чырвонага мора


Расейскі карабель на базе ў сырыйскім горадзе Тартусе

Расея адкрые пункт матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня вайскова-марскога флёту на тэрыторыі Судану, на ўзьбярэжжы Чырвонага мора.

Пастанову ўраду з праектам пагадненьня падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін. Праект абмяркоўваўся яшчэ з былым прэзыдэнтам Судану, зрынутым у выніку вайсковага перавароту.

Згодна з дакумэнтам, на расейскай базе могуць служыць да 300 чалавек і разьмяшчацца да чатырох караблёў, у тым ліку зь ядзернымі энэргетычнымі ўстаноўкамі. Пагадненьне плянуецца падпісаць на 25 гадоў з аўтаматычным падаўжэньнем на 10 гадоў у выпадку, калі бакі ня будуць супраць гэтага.

Пра магчымае будаўніцтва расейскай базы на Чырвоным моры яшчэ ў 2017 годзе заяўляў прэзыдэнт краіны Амар аль-Башыр падчас візыту ў Сочы. Ён зьвязваў неабходнасьць гэтага з «абаронай ад агрэсіўных дзеяньняў ЗША».

У красавіку 2019 году дыктатара зрынулі ў выніку вайсковага перавароту. Ён быў асуджаны на два гады турмы за карупцыю, урад Судану пагадзіўся выдаць палітыка Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, дзе яго будуць судзіць па абвінавачаньні ў генацыдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG