Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Максіма Знака пакінулі пад вартай да 9 студзеня


Максім Знак і Марыя Калесьнікава падчас прэс-канфэрэнцыі ў штабе Віктара Бабарыкі. 14 ліпеня 2020 году.

Абаронцы Максіма Знака, зьняволенага сябра Прэзыдыюма Каардынацыйнай рады, паведамілі, што іх падабароннаму працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на 2 месяцы. Іх цытуе прэсавая служба штабу Віктара Бабарыкі.

«Сёньня нам стала вядома, што яшчэ перад выходнымі Сьледчы камітэт і Генэральная пракуратура вырашылі падоўжыць тэрмін утрыманьня Максіма Знака пад вартай яшчэ на 2 месяцы, гэта значыць да 9 студзеня. Таму Максім застаецца ў СІЗА.

Працяг утрыманьня Максіма Знака пад вартай мы лічым незаконным і неабгрунтаваным, зараз мы рыхтуем скаргу ў суд, сёньня ж яе пададзім. Больш падрабязны камэнтар будзе пасьля гэтага»,— паведамілі адвакаты Дзьмітры Лаеўскі, Надзея Знак і Яўген Пыльчанка.

Максім Знак і іншы сябра Прэзыдыюма Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава, тэрмін арышту якой таксама падоўжаны да студзеня, утрымліваюцца пад вартай у якасьці абвінавачаных па ч. 3 арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на шкоду зьнешняй бясьпекі Рэспублікі Беларусь, яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG