Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ужо стаміўся сьмяяцца». Навальны абверг сьцьвярджэньне МУС, дзе заявілі, што ў яго быў панкрэатыт


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Упраўленьне МУС Расеі па транспарце ў Сыбірскай фэдэральнай акрузе прадставіла «канчатковы дыягназ» апазыцыянэра Аляксея Навальнага: у палітыка знайшлі парушэньне вугляводнага абмену і панкрэатыт, дыягназ «атручэньне» — «не пацьверджаны».

Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства. Навальны ў Твітэры абверг вэрсію пра панкрэатыце і заявіў, што «ужо стаміўся сьмяяцца».

«Канчатковы дыягназ лекарамі вызначаны з улікам неаднаразова праведзеных хіміка-таксыкалягічных дасьледаваньняў: парушэньне вугляводнага абмену (асноўны); хранічны панкрэатыт з парушэньнем зьнешне- і унутрысэкрэтарнай функцыі, (суправаджаючы)», — сказана ў дакумэнце. Там таксама падкрэсьліваецца, што дыягназ «атручэньне» не пацьверджаны.

Жонка Навальнага Юлія, як сьцьвярджаюць ува ўпраўленьні МУС, паведаміла мэдыкам, што муж абмяжоўваў сябе ў ежы, на працягу трох-пяці дзён яго непакоіў дыскамфорт пасьля прыёму ежы, харчаваньне мела нерэгулярны характар. «Жонка таксама выказала здагадку, што прычынамі хваробы маглі стаць дыеты пацыента, накіраваныя на зьніжэньне вагі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Сам Аляксей Навальный напісаў, што панкрэатыту ў яго не было. Паводле яго слоў, ён кожны год праходзіў мэдычнае абсьледаваньне і на 20 жніўня 2020 года быў цалкам здаровы.

«Больш за ўсё такім узроўнем хлусьні абураная мая жонка. Яны проста бяруць і прыдумляюць яе словы», — дадаў ён.

Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш назвала «абсурдам» паведамленьне паліцыі, якая, па яе словах, два з паловай месяцы вядзе «дасьледчую праверку». «Гэта хлусьня і проста абсурд — хто пры розуме будзе тлумачыць каму дыетай?!» — напісала яна ў Твітэры.

Пры гэтым МУС абвінаваціла ў "правакацыі«асобаў, якія суправаджалі Навальнага ў паездцы па Сыбіры — Уладлена Лася, Марыю Певчых і Георгія Албурава, заявіўшы, што тыя ўхіляюцца ад яўкі да сьледчага. Ведамства працягвае праверку, не пачынаючы крымінальнай справы.

Расейскі МЗС 6 лістапада апублікаваў два прэс-рэлізы, у якіх вінаваціць Нямеччыну ў адмове супрацоўнічаць з расейскім бокам. Раней генэральная пракуратура РФ паведаміла, што атрымала адказ зь Нямеччыны на свой запыт «па факце шпіталізацыі» Навальнага. Ведамства сьцьвярджае, што пры гэтым «ні на адно пытаньне, пастаўленае раней расейскім бокам, тлумачэньні па сутнасьці не дадзеныя».

Прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што адказ Нямеччыны на запыт пракуратуры «толькі пацьвярджае негатовасьць і нежаданьне Бэрліну да канструктыўнага ўзаемадзеяньня ў высьвятленьні сапраўдных абставінаў таго, што адбылося з нашым грамадзянінам». «Спадзяемся, што ўрад Нямеччыны ўстрымаецца ад далейшай штучнай палітызацыі сытуацыі вакол расейскага блогера», — заявіла яна.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін раней пракамэнтаваў атручэньне Навальнага. Пуцін заявіў, што калі б улады сапраўды хацелі атруціць Навальнага, то яго б не выпусьцілі на лячэньне ў Нямеччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG