Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 страйкоўцаў


Менскі электратэхнічны завод
Менскі электратэхнічны завод

Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы вядучы інжынэр прадпрыемства Віталь Чычмароў.

«Мяне таксама звольнілі зь сёньняшняга дня. У мяне больш за 20 гадоў стажу працы на прадпрыемстве. Я даведаўся пра звальненьне, знаходзячыся ў адпачынку. Афіцыйная прычына — нанясеньне шкоды прадпрыемству, неафіцыйна — мая пазыцыя да забастоўкі, да таго, што адбываецца ў краіне», — расказаў Чычмароў.

Пасьля заканчэньня ўльтыматуму Ціханоўскай 26 і 27 кастрычніка некаторыя работнікі МЭТЗ абʼявілі забастоўку.

Раней генэральны дырэктар МЭТЗ выдаў загад пра забарону страйкаў, мітынгаў і сходаў на прадпрыемстве.

Работнікі электратэхнічнага заводу пасьля выбараў правялі мітынгі, падчас якіх заявілі пра нязгоду з абʼяўленымі ўладамі вынікамі і запатрабавалі спыніць гвалт сілавікоў над грамадзянамі.

11 жніўня на прадпрыемстве прайшоў стыхійны мітынг з удзелам прыкладна 150 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG