Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на жорсткія разгоны, некалькім тысячам удалося дабрацца да мэмарыялу ў Курапатах
Нягледзячы на жорсткія разгоны, некалькім тысячам удалося дабрацца да мэмарыялу ў Курапатах

Нядзельны марш у Курапаты. Што адбываецца ў Беларусі на 85-ы дзень пратэстаў

1 лістапада ў Менску а 14-й гадзіне распачаўся марш «Дзяды супраць тэрору» ў Курапаты. Першае шэсьце на Дзяды адбылося 32 гады таму. Тады ўпершыню на вулічнай акцыі ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

12:43 1.11.2020

12:45 1.11.2020

Як у 1988-м на Дзяды беларусы зладзілі першае масавае шэсьце ў Курапаты

12:46 1.11.2020

У Менску зноў няма мабільнага інтэрнэту

У нядзелю 1 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.

На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма.

Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.

Абмежаваць доступ патрабуюць «упаўнаважаныя дзяржаўныя органы».

12:54 1.11.2020

Станцыі мэтро па маршруту шэсьця ў Курапаты зачыненыя

На ўваход і выхад зачынілі станцыі мэтро «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Цягнікі праз гэтыя станцыі ідуць без прыпынку.

13:05 1.11.2020

Сілавікі рыхтуюцца да маршу пратэсту

Чытачы паведамляюць, што аўтазакі і мікрааўтобусы зь міліцыяй у Менску павярнулі з праспэкта Незалежнасьці ў бок Валгаградзкай. Вялікая калёна тэхнікі і вадамётаў накіраваліся на вуліцу Каліноўскага.

13:07 1.11.2020

Журналістам патрэбная вашая дапамога!

13:32 1.11.2020
Галоўны ўваход у парк Чалюскінцаў зачынілі
Галоўны ўваход у парк Чалюскінцаў зачынілі

13:36 1.11.2020

Людзі пачынаюць зьбірацца на скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і бульвара Талбухіна

Некалькі соцень чалавек ужо прыйшло на месца збору ля гадзіньнікавага заводу ў Менску. Міліцыі тут няшмат, яна спрабуе пераканаць людзей разыйсьціся, але сілу не прымяняе. Аўтазакаў і вадамётаў паблізу ня бачна.

13:40 1.11.2020

Вялікія нацыянальныя сьцягі зьявіліся па ходу маршу ў Курапаты

На дамах па праспэкце Незалежнасьці насупарць Нацыянальнай бібліятэкі, каля якіх звычайна ідзе шэсьце ў Курапаты, з раніцы зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі.

13:57 1.11.2020

У Баранавічах выпусцілі двух журналістаў з турмы, у Менску затрымалі новага

На месцы збору ўдзельнікаў маршу ў Курапаты міліцыя затрымала журналіста ў сіняй жылетцы. БАЖ паведамляе, што гэта быў карэспандэнт ТАСС Юры Шамшур, яго вызвалілі пасьля праверкі дакумэнтаў.

Тым часам зь СІЗА ў Баранавічах выйшлі на волю журналісты Вадзім Заміроўскі і Ўсевалад Зарубін (Tut.by і БелаПАН). Яны адбывалі 15 сутак за працу на студэнцкім пратэсьце 17 кастрычніка.

14:24 1.11.2020

У Менску распачаўся марш у Курапаты

Калёна ў некалькіх тысяч чалавек рушыла праспэктам Незалежнасьці ад парку Чалюскінцаў у бок Курапатаў.

14:26 1.11.2020

Менск. Людзі выйшлі на праспэкт, сілавікі пачалі страляць у паветра

Аўтамабільны рух перакрыты ад скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Натуралістаў (паміж будынкамі БАТУ і дзіцячай чыгункай)

Людзі вышлі на праспэкт. Тут каля 5 тысяч удзельнікаў. У калёне ёсьць чорны сьцяг анархістаў. Наперадзе іх чакае ланцуг з амапацаў, які перагарадзіў праспэкт. Калёна маршу набліжаецца да АМАПу, людзі крычаць «Пайшоў вон, ты и твой АМОН». Праз мэгафон людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Гучаць стрэлы ў паветра. Людзі ў выніку сышлі з праспэкту.

Людзі абыходзяць ланцуг АМАПу па ходніках, некаторыя стаяць перад шэрагам АМАПу з узьнятымі рукамі, жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі. Ззаду калёну маршу даганяюць два ланцугі амапаўцаў. Людзі сыходзяць з праспэкту. Затрыманьняў пакуль няма.

14:36 1.11.2020

Менск. Сілавікі выціскаюць людзей з праспэкту

Тысячы людзей ідуць па ходніках. Калёна з аўтазакаў і бусаў з АМАП едзе разам зь імі праспэктам Незалежнасьці. Людзі выгукваюць «Красавцы» і «Пайшоў вон, ты і твой АМОН». За будынкам «Беларусьфільма» зноў стаіць ланцуг АМАПу, калёна маршу спынілася.

З двароў выбягаюць людзі, магчыма, там затрыманьні. Удзельнікі маршу вырашаюць, што рабіць.

14:39 1.11.2020

Што адбываецца ў Горадні

Сёньня пункту збору не абвяшчалі, у Telegram-каналах аб'явілі самаарганізацыю.

Каля Савецкай вуліцы і ў цэнтры гораду стаяць аўтобусы і аўтазакі з АМАП. Ачэпленая Савецкая плошча.

На вуліцы Савецкай частка кавярняў зачынілі дзьверы, хоць людзі ўнутры сядзяць. Па самой вуліцы ходзіць шмат «людзей у цывільным» і міліцыянты. Каля 100 чалавек перасоўваюцца невялікімі групамі і вітаюцца адзін з адным «Жыве Беларусь!»

14:42 1.11.2020

Менск. Пачаліся затрыманьні

На станцыі мэтро «Маскоўская» пачаліся затрыманьні, людзі бягуць ва ўсе бакі.

Некалькі тысяч ўдзельнікаў маршу цяпер ідуць вуліцай Валгаградзкай у бок Лагойскага тракту.

Спачатку ішлі па праезнай частцы, але іх дагнала калёна з амапаўскіх бусаў. Людзі адышлі на ходнікі.

14:46 1.11.2020

Менск. Затрыманьні на Валгаградзкай

Першыя затрыманьні на вуліцы Валгаградзкай, па якой рушыла частка калёны.

Бусы спыніліся каля калёны, сілавікі выхапілі некалькіх мужчын.

Шмат людзей разьбегліся па дварах. Сілавікі рухаюцца па праезнай частцы вуліцы Валгаградзкай.

14:56 1.11.2020

Менск. Перакрыты рух каля станцыі «Усход»

Людзі ў форме ДАІ заблякавалі дарогі на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Каліноўскага.

14:59 1.11.2020

Горадня. Затрыманьні

У Горадні — адзінкавыя затрыманьні каля гандлёвага дому «Нёман».

15:06 1.11.2020

Тысячы людзей ідуць маршам на «Дзяды» ў Курапаты. ВІДЭА

15:11 1.11.2020

Менск: дзьве калёны рушаць па горадзе

Цяпер адна калёна ідзе па вуліцы Каліноўскага ад праспэкту Незалежнасьці, другая — па Валгаградзкай у бок Лагойскага тракту.

На Каліноўскага калёна пратэстоўцаў не зьмяшчаецца на ходніках, людзі выйшлі на праезную частку.

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG