Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: Значная мера адказнасьці за сытуацыю ў Беларусі ляжыць на Расеі


Намесьнік кіраўніка МЗС Украіны Васіль Боднар

Украінскі бок катэгарычна адкідае «інсынуацыі намесьніка міністра замежных спраў Расеі Алега Сырамалотава, што нібыта з тэрыторыі Ўкраіны «кіравалі дэстабілізацыяй у Беларусі». Пра гэта ў Фэйсбуку заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Украіны Васіль Боднар.

«Украіна ніколі ня ўмешвалася і ня мае намеру ўмешвацца ў унутраныя справы Беларусі, адрозна ад Расеі і ейных спэцслужбаў

Значная мера адказнасьці за цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі ляжыць акурат на Расеі, якая падступна намагаеццапазбавіць беларускі народ незалежнасьці і сувэрэнітэту, захапіць яго набыткі і актывы.

Расея баіцца дэмакратычнай Украіны, баіцца дэмакратызацыі Беларусі, а таму ўвесь час робіць спробы дыскрэдытацый і маніпуляцый.

Але намаганьні Расеі пасеяць нязгоду паміж украінскім і беларускім народамі загадзя вырачаны на паразу, як і нікчэмныя спробы перакінуць на Ўкраіну адказнасьць за ўласную падрыўную дзейнасьць РФ», — напісаў Боднар.

30 кастрычніка намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Алег Сырамалотаў заявіў, што «дэстабілізацыяй сытуацыі ў Беларусі кіравалі ў тым ліку з тэрыторыі Ўкраіны». Ён таксама сказаў, што маштабы пратэстаў, нягледзячы на вонкавую падтрымку, паступова скарачаюцца, аднак «становіцца больш ваяўнічых малойчыкаў з арматурай і камянямі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG