Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БелАЗе рабочыя адмовіліся прыступіць да працы з прычыны звальненьня калегаў 


Тэхніка БелАЗ, ілюстрацыйнае фота

Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў.

«У адным цэху пасьля страйку звольнілі трох чалавек, і гэты цэх сёньня не прыступіў да працы. Рабочыя хочуць выйсьці на прахадную, каб выказаць свой пратэст», — сказаў прафсаюзны лідэр.

Раней на БелАЗе страйк адбыўся 17 жніўня, тады рабочыя выставілі палітычныя патрабаваньні.

26 кастрычніка ў Беларусі быў аб’яўлены агульнанацыянальны страйк у сувязі зь невыкананьнем патрабаваньняў ультыматуму, выстаўденага Сьвятланай Ціханоўскай.

Адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, спыненьне гвалту і вызваленьне палітвязьняў падтрымалі сотні тысяч беларусаў, якія перад тым выйшлі на марш «Народны ультыматум». Акцыі былі жорстка разагнаныя. У Менску супраць дэманстрантаў ужылі сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі, ёсьць пацярпелыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG