Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расея ня ўмешваецца ў правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў, што Расея ня ўмешваецца ў пытаньне правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта ў Беларусі, яго вырашыць народ і кіраўніцтва краіны.

Пра гэта Пуцін сказаў 29 кастрычніка на інвэстыцыйным форуме «Россия зовет!», паведамляюць расейскія СМІ.

На думку Пуціна, Аляксандар Лукашэнка зрабіў значны крок насустрач апанэнтам, заявіўшы аб магчымасьці зьменаў у Канстытуцыю.

Пуцін дадаў, што ў працэс урэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі і магчымых зьменаў у Канстытуцыю павінны ўключыцца ўсе палітычныя сілы:

«Было б правільна, калі б усе, я хачу гэта падкрэсьліць, палітычныя сілы ўключыліся ў гэты працэс, агульна б не абвінавачвалі прэзыдэнта Лукашэнку, што ён хоча нешта схітраваць, а ўключыліся б у гэтую працу і ўплывалі б на тыя рашэньні, якія могуць быць прынятыя ў ходзе гэтага працэсу».

Пуцін таксама заявіў, што ня лічыць неабходным мяняць дамову аб «саюзнай дзяржаве», хоць частка плянаў у гэтай сфэры яшчэ ня выкананая.

«Мы ня лічым, што туды нешта трэба ўносіць дадаткова. Пытаньне заключаецца ў тым, каб рэалізаваць нейкія элемэнты гэтага пляну, якія ўжо ёсьць і існуюць на працягу двух дзесяцігодзьдзяў, або пакуль ад чагосьці ўстрымацца», — сказаў прэзыдэнт Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG