Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За час пратэстаў завялі 657 крымінальных спраў


Андрэй Швед

На канец кастрычніка завялі 657 крымінальных спраў, зьвязаных з пратэстамі, заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед на тэлеканале «Беларусь-1». Некаторыя факты могуць быць кваліфікаваныя як тэрарызм, цытуе ягоныя словы БелаПАН.

На пачатак кастрычніка было 400 крымінальных спраў супраць пратэстоўцаў, у сярэдзіне месяца — ужо больш за 500.

  • 200 чалавекам прадʼявілі абвінавачаньне,
  • 70 спраў накіравалі ў суды,
  • 9 спраў ужо разгледзелі, большасьць прысудаў — зьняволеньне.

«Праваахоўная сыстэма цалкам адаптавалася да цяперашніх умоваў, кожнаму факту каля ня дадзена, будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіў Швед.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG