Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкі Беларусі і замежжа запусьцілі акцыю ў падтрымку страйкоўцаў


Ілюстрацыйнае фота. «Ланцуг салідарнасьці» мэдыкаў у Менску, жнівень 2020 году

Мэдыкі Беларусі і замежжа далучаюцца да акцыі #YouStrikeWeWork. У яе рамках беларускія дыяспары па ўсім сьвеце падтрымліваюць беларускіх рабочых, якія страйкуюць.

«Мы, мэдыкі Беларусі і замежжа, запускаем акцыю ў падтрымку страйкоўцам Беларусі #медики_бастующим. Мы пераводзім свой двухдзённы заробак у фонд салідарнасьці BYSOL», — паведаміла ў Тэлеграме незалежнае аб’яднаньне мэдыкаў Беларусі «Белые халаты».

У паведамленьні мэдыкі заклікаюць калегаў далучацца да акцыі і публікаваць у сваіх сацсетках хэштэг #медики_бастующим, каб падключыць да акцыі як мага больш сваіх калегаў.

«Завадчане, супрацоўнікі сфэры транспарту, работнікі камунальных службаў і іншыя нашы героі, ратуйце краіну, пакуль мы ратуем жыцьці! #YouStrikeWeWork», — напісалі мэдыкі.

У рамках акцыі #YouStrikeWeWork беларускія дыяспары па ўсім сьвеце, якія падтрымліваюць беларускіх рабочых, пералічылі ў фонд BYSOL ужо больш за 583 тысячы эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG