Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абразіў дэкана і заклікаў да страйку. Менскі студэнт стаў фігурантам крымінальнай справы 


Студэнцкі страйк

Як перадае МУС Беларусі , 26 кастрычніка студэнт менскага ВНУ разам зь іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзілі заняткі, і пачаў заклікаць да страйку.

Калі дэкан факультэту зрабіў заўвагу і папрасіў пратэстоўцаў пакінуць залю, у яго адрас пасыпаліся «абразы і пагрозы», сьцьвярджае ведамства.

У выніку міліцыянты затрымалі 21-гадовага ініцыятара акцыі. Зь яго слоў, напярэдадні зь ім нібыта звязаўся невядомы ў тэлеграм-канале і прапанаваў загітаваць студэнтаў да страйку.

Сьледчыя завялі крымінальную справу супраць студэнта «за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

У Генпракуратуры ўдакладнілі, што справа тычыцца студэнта 3 курса БДУІР 1999 году нараджэньня. Яго затрымалі і ўзялі пад варту.

Пракуратура завяла крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG