Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы дыяспары выказалі недавер Макею. І запрасілі яго на Сусьветны кангрэс беларусаў


Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Беларусы замежжа» зьвярнуліся зь лістом у Міністэрства замежных справаў Беларусі. У ім гаворыцца:

«Мы, беларусы, якія пражываюць у 840 гарадах і 62 краінах сьвету, падпісалі вотум недаверу да міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыні Кансультацыйнай рады ў справах беларусаў замежжа пры МЗС Уладзімеру Макею.... Mы выказваем недавер МЗС Рэспублікі Беларусь, усяму складу Кансультацыйнай рады ў справах беларусаў замежжа і не жадаем, каб Уладзімер Макей вызначаў стратэгію міжнародных адносінаў нашай Радзімы».

Грамадзянская ініцыятыва заяўляе, што хоча даць Ўладзімеру Макею апошні шанец і запрашае яго выступіць на Сусьветным кангрэсе беларусаў 31 кастрычніка 2020 году і даць справаздачу дыяспары аб праведзенай ім працы ў дачыненьні да беларусаў замежжа.

У адваротным выпадку ініцыятыва настойвае на адстаўцы міністра.

Зварот апублікаваны на сайце Сусьветнага кангрэсу беларусаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG