Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны кангрэс беларусаў пройдзе онлайн 31 кастрычніка


Як адзначаецца ў паведамленьні арганізацыйнага камітэту Кангрэсу, ён стане плятформай для абмеркаваньня актуальных праблем, распрацоўкі стратэгіі выхаду з крызісу, аднаўленьня зносінаў паміж беларусамі ўсяго сьвету.

Удзельнічаць у якасьці сьпікераў Кангрэсу далі згоду:

  • Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штабу
  • Івонка Сурвіла і прадстаўнікі Рады БНР
  • Павал Латушка, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
  • Вольга Карач, палітык і грамадзкая дзяячка
  • Арцём Лядоўскі, заснавальнік таварыства «Беларусы замежжа»
  • Iгар Ляшчэня, дыплямат, былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне.

Арганізацыйны камітэт Кангрэсу мяркуе, што яго правядзеньне ў онлайн-фармаце дазволіць сфармаваць некалькі тэматычных сэкцый, уключыць у праграму многіх аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятываў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспэртаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім сьвеце ў розных часавых паясах.

Аргкамітэт заклікае ўсе зацікаўленыя бакі далучыцца да Сусьветнага кангрэсу беларусаў. Сайт Кангрэсу — belaruscongress.org.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG