Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джо Байдэн выступіў з рэзкай крытыкай Лукашэнкі


biden kep a kvíz végére
biden kep a kvíz végére

З крытыкай беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі выступіў кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША, віцэ-прэзыдэнт краіны ў 2009–2017 гадах Джо Байдэн.

«Больш за два месяцы народ Беларусі мірна пратэстуе, патрабуючы пакласьці канец жорсткай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі адказаў кулямі, сьветлашумавымі гранатамі, масавымі затрыманьнямі і катаваньнямі», — адзначаецца ў ягонай заяве на перадвыбарчым сайце.

Паводле Байдэна, нягледзячы на рэпрэсіі, рабочыя па ўсёй Беларусі пачалі нацыянальны страйк, каб прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад улады.

«Хоць прэзыдэнт Трамп адмаўляецца выступаць ад іх імя, я працягваю быць з народам Беларусі і падтрымліваю яго дэмакратычныя памкненьні. Я таксама асуджаю абуральныя парушэньні правоў чалавека, якія зьдзяйсьняюцца рэжымам Лукашэнкі», — падкрэсьліў кандыдат у прэзыдэнты ЗША.

«Ніводзін лідэр, які мучыць свой уласны народ, ня можа прэтэндаваць на легітымнасьць, — лічыць Байдэн. — Вось чаму міжнародная супольнасьць павінна значна ўзмацніць санкцыі да паслугачоў Лукашэнкі і замарозіць афшорныя рахункі, на якіх яны захоўваюць скрадзенае багацьце».

У выпадку перамогі на выбарах Байдэн, паводле яго, мае намер разам з эўрапейскімі партнэрамі і саюзьнікамі распрацаваць плян эканамічнай падтрымкі «сапраўды сувэрэннай, дэмакратычнай Беларусі».

«Да таго часу я працягну далучацца да заклікаў Сьвятланы Ціханоўскай і народу Беларусі мірна перадаць уладу, вызваліць усіх палітвязьняў, правесьці свабодныя і справядлівыя выбары, каб беларускі народ нарэшце змог рэалізаваць свае дэмакратычныя правы, за якія ён так многім ахвяраваў», — запэўніў Джо Байдэн.

Гэта ня першая заява Байдэна аб сытуацыі ў Беларусі

26 верасьня кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн папракнуў прэзыдэнта Дональда Трампа за маўчаньне пра рэпрэсіі супраць дэмакратычных пратэстаў у Беларусі.

«Калі прэзыдэнт хаваецца ў страху ад уласных грамадзян, адмаўляючыся прыняць волю народу, гэта прыкмета слабога, незаконнага самаўладцы, а ня моцнага лідэра», — сказаў Байдэн у заяве для Reuters пра Аляксандра Лукашэнку, якога назваў і «дыктатарам».

У заяве Байдэн паабяцаў, што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам будзе «абараняць дэмакратычныя каштоўнасьці і выступаць разам з тымі, хто іх падзяляе», але не ўдакладніў, якія менавіта дзеяньні яго адміністрацыя прыме ў дачыненьні Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG