Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізкім блогера Пальчыса паведамілі, што ён фігурант крымінальнай справы 


Эдуард Пальчыс у судзе, архіўнае фота

Эдуард Пальчыс, які адбываў 30 сутак арышту, ня выйшаў на волю пасьля заканчэньня прысуджанага тэрміну. Як паведамілі ў ЦІП на Акрэсьціна, актывіст цяпер фігурант крымінальнай справы.

«Мы прыехалі сустракаць Эдуарда, але ён ня выйшаў. У ЦІП сказалі, што ён у ІЧУ, а там — што ён фігурант крымінальнай справы, якую вядзе Сьледчы камітэт», — спасылаецца Tut.by на сяброў блогера.

Пакуль невядома, па якой справе праходзіць Эдуард Пальчыс. Магчыма, гаворка пра крымінальную справу аб масавых беспарадках.

Актывіст зьнік у канцы верасьня. Ён падазраваў за сабой сачэньне, таму плянаваў пераехаць у бясьпечнае месца, папярэдзіўшы блізкіх, што нейкі час будзе недаступны. Аднак «рэжым цішыні» зацягнуўся, а 30 верасьня стала вядома, што Эдуард на Акрэсьціна.

У чэрвені яго двойчы завочна асудзілі на 15 сутак арышту.

У 2015 годзе Пальчыс ужо праходзіў па крымінальнай справе. Пад псэўданімам Джон Сільвер публікаваў на сваім сайце матэрыялы з крытыкай беларускіх і расейскіх уладаў. У выніку яго арыштавалі ў Расеі і ў траўні 2016-га экстрадавалі ў Беларусь.

Абвінавачваньні былі прад’яўленыя па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: па ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці), а таксама па ч. 2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).

У канцы кастрычніка таго ж году Менскі гарадзкі суд прызнаў блогера вінаватым і прысудзіў яму 1 год і 9 месяцаў без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу. З улікам часу, адбытага ў СІЗА, яму заставалася правесьці пад падпіскай месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG