Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу паэта Акуліна накіравалі на дапрацоўку, — валянтэры


Эдуард Акулін
Эдуард Акулін

Паэта і барда Эдуарда Акуліна выпусьцілі з ізалятара ў Жодзіне, а справу накіравалі на перагляд. Ягонае прозьвішча фігуруе ў сьпісе валянтэраў, які абнаўляецца пасьля судоў.

Іншымі словамі, неўзабаве Эдуард Акулін можа атрымаць новую позву ў суд паводле спраўджанага пратаколу. Ягоны мабільны тэлефон пакуль недасяжны.

Паводле праваабаронцаў, Эдуарда Акуліна амапаўцы затрымалі раніцай 26 кастрычніка, калі ён стаяў у ланцугу салідарнасьці ў менскім мікрараёне Малінаўка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве і даставілі спачатку ў міліцыю, а пасьля перавезьлі ў Жодзіна.

Эдуард Акулін ня першы творца, каго ў гэтыя дні закранулі рэпрэсіі. Так, 21 кастрычніка перастаў выходзіць на сувязь паэт Дзьмітры Строцаў, якому празь дзень прысудзілі 13 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG