Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыях пратэсту ў Менску затрымалі гендырэктара Onliner і паэта Акуліна


Паэт Эдуард Акулін

26 кастрычніка на акцыях у розных месцах Беларусі па стане на 12 гадзін затрымана больш за 70 чалавек.

У гэтым пераліку — генэральны дырэктар парталу Onliner Ільля Жукавец і распрацоўшчык Аляксандар Махораў, паведаміў рэдактар сайту Мікалай Казловіч.

Затрыманы таксама паэт Эдуард Акулін, паведамляе Праваабароны цэнтар «Вясна». Затрыманых павезьлі ў РУУС, што зь імі цяпер — невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG