Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі


Беларусь пачынае сутыкацца з тэрарыстычнымі пагрозамі, заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў падрыхтоўцы шостага Ўсебеларускага народнага сходу.

Паводле Лукашэнкі, улада вымушана жорстка рэагаваць на сытуацыю, якая складваецца ў краіне, піша БелТА.

«Вы памятаеце, я казаў, што мы павінны працаваць акуратна, нягледзячы на тое, што востры пэрыяд, пратэстуны сноўдаюцца па вуліцах (практычна толькі ў Менску). Тым ня меней мы канстатавалі факт, што гэтая маса радыкалізавалася. Дакладна бачым арганізатараў і тых, хто ўвасабляе гэтыя ідэі. Тады я казаў, што працуем акуратна, бо чырвоную рысу яшчэ не перайшлі. Апошнія некалькі дзён сьведчаць: па многіх кірунках яны гэтую чырвоную рысу перайшлі».

Лукашэнка лічыць, што супраць Беларусі разгорнутая ня толькі інфармацыйная, а і «тэрарыстычная вайна».

«Ну як можна ацэньваць тое, што ўжо выйшлі на чыгунку і пачынаюць блякаваць аўтаматыку, рабіць замыканьне рэек? Гэта можа прывесьці да сур’ёзных аварый на чыгунцы, катастрофы, да гібелі мноства людзей. Гэта дзеяньні арганізаваных злачынных груповак з прыкметамі тэрарызму. Мы пачынаем сутыкацца з тэрарыстычнымі пагрозамі», — сказаў ён, падкрэсьліўшы, што ўлада тады чагосьці вартая, калі ўмее абараняць сябе і свой народ.

«У сувязі з заклікамі з Польшчы і Літвы пра ўльтыматумы і страйкі. Нікога ня трэба ўгаворваць — ні рабочых, ні студэнтаў, ні лекараў, ні настаўнікаў, ні дзяржслужбоўцаў. Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцьці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца. Няхай вызначаюцца, дзе і як яны хочуць жыць», — падсумаваў Лукашэнка.

Па яго словах, арганізатары пратэстаў у Беларусі «паводле мэтадычкі каляровых рэвалюцый» прайшлі 7-8 этапаў.

«Засталося зусім няшмат. Наступны этап — радыкалізацыя. Яна адбываецца. Мы гэта павінны спыніць», — заявіў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG