Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы сабралі прозьвішчы 30 затрыманых на акцыях 27 кастрычніка


Затрыманьні ўдзельнікаў пратэстаў у Менску. 26 кастрычніка 2020 году.

У аўторак 27 кастрычніка у гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасьці і спробы заблякаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» і валянтэры зьбіраюць інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Па стане на 13.45 праваабаронцам былі вядомыя прозьвішчы 30 затрыманых.

Сярод іншага сёньня раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG