Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заблякаваная праца аддзяленьня, дзе дапамагаюць пры інфарктах». На акцыі затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія»


Пратэст мэдыкаў. Ілюстрацыйнае фота.

27 кастрычніка раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія». Пра гэта Tut.by паведамілі самі супрацоўнікі клінікі.

Сёньня раніцай перад працай мэдыкі РНПЦ «Кардыялёгія» выйшлі на ланцуг салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага — гэта недалёка ад самога РНПЦ. Па словах лекараў, іх там было 20-25 чалавек.

У нейкі момант да прысутных пад’ехалі мікрааўтобусы, частка мэдыкаў пасьпелі ўцячы і схавацца ў пераходзе.

Затрымалі загадчыка рэнтгенаапэрацыйнай РНПЦ «Кардыялёгія» Алега Паланецкага, якога называюць унікальным доктарам. Таксама затрымалі кардыёхірурга РНПЦ Уладзіміра Андрушчука, загадчыцу аддзяленьня кампутарнай тамаграфіі Ірыну Гайдэль, хірурга Максіма Цыбульскага, анэстэзіёлагаў-рэаніматолягаў Андрэя Бурага, Дзьмітрыя Чуклая і Яўгена Палойку.

«На гэты момант заблякаваная праца аддзяленьня рэнтгенэндавакулярнай хірургіі, якое займаецца дапамогай экстраным пацыентам з інфарктам міякарду. Заблякаваная магчымасьць экстранай дыягностыкі і лячэньня крытычных сытуацый пасьляапэрацыйных ускладненьняў»,— кажуць мэдыкі РНПЦ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG