Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На другі дзень страйку зьнікла сувязь з актывістам незалежнага прафсаюзу на заводзе «Гродна Азот»


Другі дзень страйку на «Гродна Азот», 27 кастрычніка 2020.
Другі дзень страйку на «Гродна Азот», 27 кастрычніка 2020.

Рабочы цэху «Аміяк-3» Аляксандар Жук апошні раз выходзіў на сувязь 27 кастрычніка ў 6:22.

Калегі дапускаюць, што яго затрымалі сілавікі. Жук не прыйшоў раніцай да машыны, дзе яго чакалі паплечнікі. Ён уваходзіць у раду незалежнага прафсаюзу на «Азоце».

Зьмену ў цэху «Аміяк-3» перанялі пасьля 36 гадзін часткова работнікі сёньняшняй зьмены, часткова іншыя работнікі. Кіраўніцтва абвесьціла, што шукае людзей у «Аміяк-3». Туды ўжо знайшліся два ахвотнікі перайсьці зь іншага цэху.

Сёньня раніцай на прахадной «Гродна Азот» прадоўжыўся страйк часткі рабочых, зноў сабралося каля 50-60 чалавек. Сёньняшняя ранішняя зьмена цэху «Аміяку-3» адмаўляецца прыступаць да працы.

Страйкоўцаў «Азоту» кіраўніцтва пачало забіраць паасобку на гутаркі. Учора генэральны дырэктар Ігар Бабыр, па словах работнікаў, пагражаў звольніць усіх работнікаў, якія засталіся на прахадной. Тыя маюць намер «стаяць да канца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG