Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае ўлады Беларусі пакласьці канец міліцэйскаму гвалту


Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць працоўных, якія страйкавалі, і пакласьці канец міліцэйскаму гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.

Пра гэтую заяву міжнароднай праваабарончай арганізацыі паведамляе БелаПАН.

«У адказ на здушэньне ўрадам Лукашэнкі мірных пратэстаў лідэры апазыцыі заклікалі да пачатку агульнанацыянальнага страйку», — адзначаецца ў заяве выканаўцы абавязкаў дырэктара «Міжнароднай амністыі» па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніса Крывашэева.

«Мы з шокам і трывогай бачым, як гэты рэжым, які на працягу некалькіх тыдняў практыкаваў гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў на вуліцах і ў месцах утрыманьня пад вартай, сёньня накіраваў АМАП у масках для зьбіцьця і арышту працоўных, якія страйкуюць, проста на іх працоўных месцах, — заявіў Крывашэеў. — Улады праяўляюць адкрытую пагарду да самых асноўных правоў чалавека, і права на страйк стала яшчэ адным, якое было бязьлітасна патаптанае пры дапамозе міліцэйскіх ботаў і дубінак».

«Толькі ўчора сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі зноў былі выпушчаныя проста па мірных пратэстоўцах з блізкай адлегласьці, — канстатаваў прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі. — Пратэстоўцаў, якія ўцякалі, перасьледавалі, па іх стралялі і іх зьбівалі. Ёсьць шакуючыя кадры, як АМАП урываецца ў прыватную кватэру і зьбівае тых, хто ў ёй знаходзіцца. Супрацоўнікі праваахоўных органаў цалкам адмовіліся ад сваёй клятвы абараняць суграмадзян і атрымалі поўную свабоду дзеяньняў ва ўжыцьці да іх несэлектыўнага гвалту і масавых адвольных арыштаў».

«Урад Беларусі мусіць неадкладна пакласьці канец міліцэйскаму гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў. Улады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных і прыцягнутых да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасьці толькі за спробу рэалізаваць свае правы на свабоду выказваньня думак і свабоду мірных сходаў, а таксама іх права на стварэньне незалежных асацыяцый і на страйк», — падкрэсьліў Крывашэеў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG