Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ультыматум спрацаваў. Гэта ўжо не сыстэма, гэта апошні рубеж». ВІДЭА


Мітынг у Менску, 25 кастрычніка
Мітынг у Менску, 25 кастрычніка

Палітычны аглядальнік і заснавальнік сайту «Моцныя навіны» Пятро Кузьняцоў у інтэрвію «Свабодзе» расказвае, чаму, на ягоную думку, «Народны ўльтыматум» Сьвятланы Ціханоўскай вяртае грамадзтву надзеі на хутчэйшае завяршэньне крызісу.

Сьцісла:

  • Пазыцыі рэжыму аслабляюцца: ім не ўдаецца мабілізаваць сваіх прыхільнікаў, актывізаваць адміністратыўны рэсурс. Былі апраўдальныя выракі судоў, звальненьні з пракуратуры. Ціск уплывае на людзей у сыстэме.
  • Падтрымка Расеі стала не такой відавочнай і адназначнай, якой яна была раней. Выказваньні прапаганды, Пуціна і Пяскова былі не на карысьць Лукашэнку
  • «Народны ўльтыматум» стаў стымулам для актывізацыі пратэсту, які паступова пачаў стамляцца. Перамагчы пратэст фізычна ўлады ня могуць. Калі б маглі, то даўно б зрабілі. Тармазоў у іх няма. Другая хваля пратэстаў адбудзецца на хвалі больш слабой сыстэмы.
  • Сыстэма ня можа разваліцца цалкам нават цягам двух месяцаў. Беларусь апыналася ў стане доўгага палітычнага крызісу. Пратэсты крок за крокам, з новымі імпульсамі і энэргетыкай, будуць разгойдваць сыстэму больш і больш, пакуль яна не самазьнішчыцца або пакуль ня зробіць памылак, якія паспрыяюць хуткаму вырашэньню крызісу.
  • Нават калі страйк і «Народны ўльтыматум» не дадуць хуткіх вынікаў, то гэта ніяк нэгатыўна не паўплывае на рэпутацыю Сьвятланы Ціханоўскай. Яна нічога не прайграе, бо народ хоча пратэставаць і хоча пераменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG