Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн назваў Расею галоўнай пагрозай для ЗША


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн лічыць Расею галоўнай пагрозай cваёй краіне на сусьветнай палітычнай арэне. Пра гэта палітык заявіў 25 кастрычніка ў інтэрвію тэлеканалу CBS.

«Я думаю, што самая вялікая пагроза для ЗША ў пляне парушэньня нашай бясьпекі і нашых саюзаў — гэта Расея», — сказаў Байдэн. У тым самым інтэрвію былы віцэ-прэзыдэнт ЗША заявіў, што «Пуцін стараецца з усіх сіл» распаўсюдзіць дэзынфармацыю пра яго.

Кітай Байдэн назваў самым сур’ёзным канкурэнтам для сваёй краіны.

Што тычыцца дзейнага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, то, на яго думку, галоўнай пагрозай для ЗША ў сьвеце зьяўляецца менавіта Кітай. Акрамя іншага, Трамп ускладае на КНР адказнасьць за пашырэньне каранавірусу на плянэце і называе сам вірус «кітайскім».

Стаўленьне Трампа да Расеі супярэчлівае. З аднаго боку, на думку амэрыканскіх спэцслужбаў, Расея магла быць датычнай да таго, каб з дапамогай хакерскіх атак на кампутары ў штабе суперніцы Трампа на выбарах 2016 году Гілары Клінтан дапамагчы яму быць выбраным. З другога боку, Трамп наклаў на Расею цэлы шэраг санкцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG