Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніц для эканамічнага росту ў 2021 годзе пакуль няма, — экспэрты


Страйк на горадзенскім «Азоце», 26 кастрычніка 2020
Страйк на горадзенскім «Азоце», 26 кастрычніка 2020

Забясьпечыць эканамічны рост за кошт павелічэньня ўнутраных інвэстыцый у 2021 годзе наўрад ці атрымаецца. Такое меркаваньне выказалі БелаПАН экспэрты, камэнтуючы пляны ўраду на 2021 год.

На мінулым тыдні прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка і міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў заявілі, што ў 2021 годзе плянуецца запусьціць «новы інвэстыцыйны цыкл» і шмат у чым за кошт гэтага забясьпечыць эканамічны рост.

Незалежныя экспэрты сумняваюцца ў рэалістычнасьці гэтага заданьня.

«Ва ўмовах дэфіцыту асноўная задача бюджэту на будучы год — захаваць хоць бы той узровень сацыяльных выдаткаў, якія былі ў 2020 годзе. Апошнія гады, калі даходы бюджэту скарачаліся, зьніжаліся і капітальныя выдаткі. Таму, хутчэй, варта было б чакаць не павелічэньня, а скарачэньня абʼёму ўнутраных інвэстыцый налета», — адзначыў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных дасьледаваньняў BEROC Дзьмітры Крук.

Разьлічваць на рост унутраных інвэстыцый за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў наўрад ці варта, адзначыла акадэмічны дырэктар Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў BEROC Кацярына Барнукова.

«Фінансавае становішча прадпрыемстваў складанае, страты ў гэтым годзе павялічыліся, закрэдытаванасьць застаецца на высокім узроўні», — адзначыла Барнукова.

На яе думку, малаімаверна, што і банкі ў будучым годзе павялічаць абʼёмы інвэстыцыйнага крэдытаваньня.

«Многія банкі сёлета на фоне адтоку дэпазытаў і высокіх працэнтных ставак на рублёвыя рэсурсы прыпынілі крэдытаваньне насельніцтва. Магчыма, празь меншы даверу насельніцтва да банкаўскай сыстэмы ў будучыні будзе працягваць скарачацца абʼём банкаўскіх дэпазытаў, адпаведна, можа ня быць рэсурсаў для павелічэньня крэдытаваньня», — лічыць Барнукова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG