Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршы «Народны ўльтыматум» у гарадах Беларусі, панядзелак некаторыя кампаніі абвясьцілі выходным. Найважнейшае за 25 кастрычніка


Марш «Народны ўльтыматум», Менск, 25 кастрычніка
Марш «Народны ўльтыматум», Менск, 25 кастрычніка

Марш «Народны ўльтыматум» у Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек і завяршыўся жорсткім разгонам

У Менску міліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Ёсьць пацярпелыя.

Начальнік менскай міліцыі абвінаваціў пратэстоўцаў у тым, што яны напалі на Цэнтральнае РУУС.

У Горадні супрацьстаяньне сілавікоў і пратэстоўцаў скончылася сотняй затрыманьняў

Паводле праваабаронцаў «Вясны», па стане на 23-ю гадзіну вядомыя прозьвішчы 240 затрыманых падчас пратэстаў у розных гарадах Беларусі.

26 кастрычніка некаторыя кампаніі вырашылі зрабіць выходным днём, а асобныя сышлі на бестэрміновыя вакацыі

«Хочаш страляць — страляй у мае грудзі», — кажуць дзеці ў новым звароце горадзенскіх мэдыкаў.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведаміў, што Майк Пампэо патрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі вызваліць беларуска-амэрыканскага паліттэхноляга, затрыманьне якога ЗША назвалі «незаконным».

На наступны дзень пасьля размовы Лукашэнкі і Пампэо палітвязень Віталь Шкляраў не пакінуў Беларусь.

COVID-19 у Беларусі на 25 кастрычніка: прырост на 845 выпадкаў, 4 сьмерці за суткі

Цэнтравыбаркам Кіргізстану прызначыў выбары прэзыдэнта краіны на 10 студзеня 2021 году. У будынку ЦВК міліцыя правяла ператрус і выняла дакумэнты ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы.

Ва Ўкраіне сёньня адбываліся мясцовыя выбары і ўсенароднае апытаньне, ініцыяванае прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG