Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску міліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Ёсьць пацярпелыя. ВІДЭА


Выбухі і затрыманьні ўдзельнікаў пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 году.

Сілавікі разганяюць пратэстоўцаў, якія падышлі да Палаца Незалежнасьці, сьвятлашумавымі гранатамі. Вядома пра пацярпелых.

Адразу ў некалькіх месцах на вуліцы Арлоўскай у Менску былі чутны выбухі. Міліцыя выставіла кардон каля будынку Цэнтральнага РУУС. Калі прастэстоўцы паспрабавалі яго абысьці, іх закідалі сьвятлашумавымі гранатамі.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» перадае зь месца пра аднаго пацярпелага, якому аскепкамі гранаты пашкодзіла нагу. Яму дапамаглі выйсьці зь небяспечнай зоны.

Разгон пратэстоўцаў у Менску.
Разгон пратэстоўцаў у Менску.

Яшчэ адна граната выбухнула проста пад нагамі дзяўчыны. Пра яе стан пакуль нічога невядома. Выбухамі пашкоджана шкло ў жылым доме.

Таксама моцныя выбухі і яркія ўспышкі каля Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Маці і дзіця». Людзі разьбягаюцца па бліжэйшых дварах, іх перасьледуюць экіпаваныя сілавікі.

Сьведкі паведамляюць, што невядомыя ў балаклавах кінулі зь мікрааўтобуса проста ў калёну людзей невядомы снарад. Ён ня выбухнуў, а толькі задыміўся.

Карэспандэнт расейскай «Новой газеты»​ зафіксаваў выкарыстаньне гумовых куль і прынамсі аднаго параненага імі.

У менскай міліцыі пацьвердзілі выкарыстаньне сьвятлашумавых гранат, заявіўшы, што спэцсродкі былі ўжытыя дзеля «спыненьня супрацьпраўных дзеяньняў» пратэстоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG