Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народны ўльтыматум» у Менску пачаўся з затрыманьняў супрацоўнікаў незалежных СМІ


Перасьлед журналістаў
Перасьлед журналістаў

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, у Менску «для праверкі дакумэнтаў» спынілі фатографаў газэты «Новы час» Дзьмітрыя Дзьмітрыева і Сьвятаслава Зоркага з «„Комсомольской правды“ в Беларуси».

Апошнім часам карэспандэнтаў ва ўсіх частках Беларусі прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці як удзельнікаў «несанкцыянаваных акцый» — нягледзячы на тое, што яны працуюць у камізэльках з пазнакай «Прэса» і маюць адпаведныя пасьведчаньні.

Ад пачатку году Беларуская асацыяцыя журналістаў зафіксавала больш за 400 выпадкаў перасьледу журналістаў за іх прафэсійную дзейнасьць. Адзначана пашкоджаньне і канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні, зьбіцьцё, стральба гумовымі кулямі, штрафы, адміністрацыйныя арышты за «ўдзел у мітынгах» і «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням міліцыі», крымінальныя справы.

Цяпер адміністрацыйныя арышты за «ўдзел у акцыях» адбываюць затрыманыя падчас працы журналісты зь Менску і Берасьця: Дар’я Сьпевак (13 сутак), Вадзім Заміроўскі, Усевалад Зарубін, Алесь Любянчук, Арцём Маёраў, Максім Хлябец і Раман Чмель (па 15 сутак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG