Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці асудзілі на 15 дзён арышту двух журналістаў, якія асьвятлялі акцыю пратэсту


Журналіст Максім Хлябец
Журналіст Максім Хлябец

Берасьцейскага журналіста Максіма Хлябца і Рамана Чмяля асудзілі на 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі, якую яны асьвятлялі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

23 кастрычніка ў Берасьці аднавілі разгляд адміністрацыйных спраў журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 18 кастрычніка.

Сьведкам выступаў намесьнік начальніка УУС аблвыканкаму Аляксандар Кісель. Судзьдзя Аляксандар Семянчук прыняў рашэньне пакараць Максіма Хлябца 15 суткамі арышту. Журналіст Раман Чмель таксама атрымаў 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі пратэсту.

Журналіста «Брестской газеты» Максіма Хлябца і фотакарэспандэнта выданьня Рамана Чмяля затрымалі 18 кастрычніка, калі яны выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС, а затым адправілі ў ІЧУ, дзе яны правялі трое сутак. Міліцыянты палічылі працу журналістаў удзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і склалі на іх пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП.

21 кастрычніка абодвух даставілі ў суд. Абаронцы папрасілі даць час для азнаямленьня з матэрыяламі спраў. Тады журналістаў у сувязі са сканчэньнем тэрміну затрыманьня адпусьцілі.

Пасьля непрацяглай хатняй паўзы прынамсі аднаму зь іх давялося зноў вярнуцца ў ізалятар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG