Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на высокіх будынках у розных гарадах Беларусі. ФОТА


Ад раніцы 25 кастрычніка ў розных частках Менска заўважаная вайсковая тэхніка і мікрааўтобусы зь сілавікамі.

Жыхары сталіцы кажуць пра значную канцэртацыю сілавікоў ля стэлы «Менск — горад-герой», на Партызанскім праспэкце, у раёне плошчы Незалежнасьці і іншых месцах.

У бок цэнтру рушаць вялікія калёны спэцтэхнікі і аўтобусаў з байцамі АМАП і невядомымі ў балаклавах.

Тым часам у розных гарадах Беларусі перад абвешчаным нядзельным маршам пратэсту людзі вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі. У жылым комплексе «Менск-Сьвет» на фасадах шматпавярховікаў зьявіліся гіганцкія палотнішчы і вялізная расьцяжка з заклікам страйкаваць.

Акрамя Менска, гістарычнай сымболікай выказваюць салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Ваўкавыску, Лагойску, Наваградку, Маладэчне ды іншых гарадах краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG