Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рака людзей на вуліцы Машэрава ў Менску
Рака людзей на вуліцы Машэрава ў Менску

Маршы ў падтрымку «Народнага ўльтыматуму». Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі

абноўлена

Сьвятлана Ціханоўская выставіла ўльтыматум уладам: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне палітычных вязьняў, спыненьне гвалту на вуліцах. Нязгодныя з абвешчанымі вынікамі выбараў і масавымі рэпрэсіямі, якія выліліся ў сьмерць, раненьні і арышты дэманстрантаў, заклікалі 25 кастрычніка правесьці ў цэнтры Менску і іншых гарадоў Беларусі масавыя дэманстрацыі ў падтрымку «Народнага ўльтыматуму».

17:13 25.10.2020

У Віцебску затрымалі журналіста «Белсату»

У Віцебску затрымалі журналіста «Белсату» Зьмітра Казакевіча.

17:06 25.10.2020

Акцыя ў Наваградку

17:04 25.10.2020

Менск: людзі разыходзяцца ў розныя бакі вялікімі групамі

Пратэстоўцы з калёны на вуліцы Сурганава разыходзяцца вялікімі групамі ў розныя бакі.

Большая частка людзей рушыла па вуліцы Арлоўскай, яшчэ некалькі тысяч пайшлі па Багдановіча ў бок Зялёнага Лугу.

17:03 25.10.2020

Колькасьць дэманстрантаў у Менску ацэньваюць ад «дзясяткаў тысяч» да «100 тысяч»

  • Інтэрфакс, спасылаючыся на апазыцыю, называе лічбу ў 100 тысяч: «Колькасьць удзельнікаў несанкцыянаванага пратэсту ў Менску ў апошні дзень «народнага ўльтыматуму» перавысіла 100 тыс. чалавек».
  • ТАСС: «Дзясяткі тысяч дэманстрантаў ідуць у Менску па вуліцы Сурганава».
  • БелаПАН: «Вызначыць колькасьць удзельнікаў маршу складана, бо калёна расьцягнулася на кілямэтры, але, паводле ацэнак журналістаў, якія працуюць увесь час на нядзельных акцыях, можна казаць пра як мінімум 100 тысяч».
  • РИА Новости: «У Менску апазыцыя арганізавала шматтысячнае шэсьце».
  • Карэспандэнты Свабоды ацэньваюць колькасьць удзельнікаў маршу ў «100 тысяч і больш».
16:54 25.10.2020

Менск: калёна разьвярнулася і пайшла назад па Сурганава

Пратэстоўцы разьвярнуліся і пайшлі назад па вуліцы Сурганава. Галава калёны стала яе хвастом.

АМАП перакрыў таксама вуліцу Куйбышава, якая прымыкае да Сурганава, а таксама вуліцу Багдана Хмяльніцкага.

16:50 25.10.2020

Віцебск: сілавікі заблякавалі машыну, якая сыгналіла пратэстоўцам

16:47 25.10.2020

Менск: пратэстоўцы паспрабавалі абысьці АМАП

Вуліца Якуба Коласа перагароджаная шчыльным шэрагам АМАПу, калючым дротам, тут стаіць вадамёт. Людзі спрабуюць абысьці АМАП і павярнуць з вуліцы Сурганава налева, у бок вуліцы Калініна.

З боку плошчы Якуба Коласа па аднайменнай вуліцы ў кірунку вуліцы Сурганава паехалі дзясяткі транспартных сродкаў сілавікоў: аўтобусы з АМАПам, міні-аўтобусы, а таксама машыны хуткай дапамогі.

16:42 25.10.2020

У Наваполацку спрабавалі затрымаць пэнсіянэраў

16:41 25.10.2020

Гомель: сілавікі не даюць людзям сабрацца

У Гомлі сілавікі не даюць людзям зьбірацца нават невялікімі групамі. На пляцоўцы каля цырку затрымалі 6 чалавек, у тым ліку жанчыну 1946 году нараджэньня.

16:36 25.10.2020

Менск: пратэстоўцы дайшлі да «Рыгі»

Галава калёны ўжо дайшла да ўнівэрсаму «Рыга». Пакуль не зразумела, куды людзі будуць рушыць далей.

Тым часам сілавікі перакрылі вуліцу Сурганава каля скрыжаваньня з вуліцай Якуба Коласа і расьцягваюць там калючы дрот.

Як паведамляе БелаПАН, вызначыць колькасьць удзельнікаў сёньняшняга маршу складана, бо калёна расьцягнулася на кілямэтры, але, паводле ацэнак журналістаў, якія ўвесь час працуюць на нядзельных акцыях, можна казаць пра як мінімум 100 тысяч чалавек.

16:30 25.10.2020

Улады прызналі ўжываньне сьлезацечнага газу ў Лідзе

«Пры спыненьні несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Лідзе быў ужыты сьлезацечны газ», пацьвердзілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму. Таксама паведамілі, што па адміністрацыйных справах затрымалі «некалькі дзясяткаў чалавек».

16:20 25.10.2020

Менск: шмат сілавікоў на Якуба Коласа і Акадэміі навук

А вось так выглядае калёна пратэстоўцаў на вуліцы Максіма Багдановіча.

16:12 25.10.2020

Менск: пратэстоўцы дайшлі да плошчы Бангалор

Галава калёны дайшла да плошчы Бангалор. На доме № 78 па вуліцы Багдановіча, які прымыкае да плошчы, вісіць вялізны бел-чырвоны-белы сьцяг з надпісам «Шчучыншчына». Гэта вельмі весяліць людзей у калёне.

16:08 25.10.2020

Гомель: пэнсіянэркі спрачаюцца з амапаўцамі

У Гомлі людзі сабраліся ў сквэры Кірылы Тураўскага, туды ж прыйшоў АМАП. Пэнсіянэркі разгарнулі сьцяг футбольнага клюбу «Лівэрпуль» і пачалі спрачацца з амапаўцамі, якія заклікалі іх разыходзіцца.

16:07 25.10.2020

Менск: калёна сілавікоў выехала на сустрэчную паласу

16:05 25.10.2020

Горадня: новая хваля затрыманьняў

16:04 25.10.2020

Праваабаронцам вядомыя імёны першых затрыманых

Праваабаронцам «Вясны», якія зьбіраюць сьпісы затрыманых 25 кастрычніка па ўсёй Беларусі, пакуль вядомыя прозьвішчы 18 затрыманых у Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні, Лідзе, Рэчыцы, Пінску. Сьпіс дапаўняецца.

15:59 25.10.2020

Затрыманьні ў Берасьці

Сярод затрыманых сёньня ў Берасьці — 63-гадовая Алена Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла на волю пасьля 18 дзён арышту, піша Tut.by.

15:58 25.10.2020

Менск: каб не затрымалі, мужчына пераплыў раку

На скрыжаваньні вуліц Карла Маркса і Янкі Купалы мужчына, каб пазьбегнуць затрыманьня, кінуўся ў раку і пераплыў яе, паведамляе Tut.by.

15:55 25.10.2020

У Гомлі затрымалі сына журналісткі, які проста ішоў па горадзе

У Гомлі затрымалі сына журналісткі Алены Германовіч Алега. Малады чалавек ня ўдзельнічаў ні ў якіх акцыях, проста ішоў па цэнтры гораду. Непадалёк ад цырку да яго падышлі міліцыянты. Цяпер Алег у Цэнтральным РАУС Гомля.

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG