Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы рыхтуюць блякаваньне вуліц і жаночы страйк. Супраць чаго пратэст


Плякат «Ня будзем ахвярамі» на жаночай дэманстрацыі ў Гдыні, 23 кастрычніка 2020

Праз Польшчу цягам трох апошніх дзён пракацілася хваля жаночых пратэстаў супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду, якое не дазваляе жанчынам рабіць аборты пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду.

Польскія СМІ паведамляюць, што 23 кастрычніка масавыя вулічныя пратэсты, якімі кіруе структура пад назвай Агульнапольскі страйк жанчын (Ogólnopolski Strajk Kobiet), прайшлі ў такіх буйных гарадах, як Варшава, Уроцлаў, Кракаў, Катавіцэ, Лодзь, Шчэцін, Кельцэ, Люблін, Гдыня і Быдгашч, ды ў шэрагу меншых.

Паліцыя блякуе вуліцу перад домам Ярослава Качынскага, 23 кастрычніка 2020
Паліцыя блякуе вуліцу перад домам Ярослава Качынскага, 23 кастрычніка 2020

У Варшаве дэманстрацыі адбыліся перад домам Ярослава Качыньскага, лідэра кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», і домам прэм’ер-міністра Тадэвуша Маравецкага.

«У панядзелак блякуем усё, што магчыма — вуліцы, скрыжаваньні. Зь серады — не ідзем на працу», — заявіла падчас варшаўскай дэманстрацыі Марта Лемпарт, адна зь лідэрак Агульнапольскага страйку жанчын.

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў антыканстытуцыйнымі палажэньні аб спыненьні цяжарнасьці пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду. За такое рашэньне 22 кастрычніка прагаласавалі 11 з 13 судзьдзяў.

З моманту ўступленьня ў сілу рашэньня суду аборты будуць дазволеныя толькі ў выпадку згвалтаваньня, інцэсту або калі здароўе маці пад пагрозай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG