Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прызналі заканадаўчы дазвол аборту пры цяжкай паталёгіі плоду антыканстытуцыйным


Пратэст супраць далейшых абмежаваньняў права на аборты, Варшава, 22 кастрычніка 2020
Пратэст супраць далейшых абмежаваньняў права на аборты, Варшава, 22 кастрычніка 2020

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў антыканстытуцыйнымі палажэньні аб спыненьні цяжарнасьці пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду. За такое рашэньне 22 кастрычніка прагаласавалі 11 з 13 судзьдзяў.

З моманту ўступленьня ў сілу рашэньня суду аборты будуць дазволеныя толькі ў выпадку згвалтаваньня, інцэсту або калі здароўе маці пад пагрозай.

Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заявіла, што скасаваньне падставаў для амаль усіх легальных абортаў у Польшчы парушае правы чалавека.

«Сёньняшняе рашэньне Канстытуцыйнага суду азначае падпольныя аборты і аборты за мяжой для тых, хто можа сабе дазволіць, і яшчэ большае выпрабаваньне для ўсіх астатніх», — сказала яна. — Сумны дзень для правоў жанчын».

У Польшчы дзейнічае адзін з найбольш радыкальных падыходаў да перапыненьня цяжарнасьці. Рабіць аборт тут дазваляецца толькі ў выключных выпадках, сродкі тэрміновай кантрацэпцыі прадаюць на рэцэпт, а правыя палітыкі і царква сыстэматычна спрабуюць увесьці крымінальную адказнасьць для жанчын, якія зрабілі аборт.

Лідэр кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі ў 2016 годзе заявіў пра неабходнасьць нараджаць нават асуджаных на сьмерць дзяцей. «Мы будзем імкнуцца да таго, што нават вельмі цяжкія цяжарнасьці, калі дзіця асуджанае на сьмерць, моцна дэфармаванае, павінны завяршыцца родамі, каб дзіця магло быць ахрышчана, насіла імя і было пахавана». Тады заява Качыньскага выклікала хвалю пратэстаў у Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG