Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку міліцыя не дазволіла ўшанаваць памяць ахвяраў гета


Слуцкі аўтазак.
Слуцкі аўтазак.

Увечары 21 кастрычніка невялікая група случакоў усклала кветкі да мэмарыялу ахвярам слуцкага гета, але выступіць з прамовамі ім не дазволіла мясцовая міліцыя, паведамляе газэта «Новы час».

Людзі хацелі ўшанаваць 77-ю гадавіну зьнішчэньня менскага гета і 79-ю гадавіны кастрычніцкіх расстрэлаў габрэяў у Слуцку.

Гэта, паводле газэты, начальнік Слуцкага РАУС Аляксандр Голікаў расцаніў як несанкцыянаваны мітынг.

Напярэдадні ў мясцовым тэлеграм-канале хтосьці з случакоў разьмясьціў аб’яву аб ускладаньні кветак ахвярам Галакосту. Начальнік міліцыі гэту інфармацыю прачытаў і папярэдзіў у тэлеграм-канале аб тым, што да ўсіх удзельнікаў будзе прымяняцца артыкул 23.34 і прыгразіў ізаляцыяй да панядзелка. З кветкамі асьмеліліся прыйсьці 14 чалавек.

Усяго за два гады ў Слуцку былі зьнішчаныя 18 000 тысяч габрэяў. Апошняя ліквідацыя слуцкіх габрэяў ужо ў другім гета, у цэнтры цяперашняга Слуцку, выглядала яшчэ больш жахліва. 8 лютага 1943 года, каб ніхто не схаваўся, жывых людзей і будынкі спальвалі агнямётамі. Абгарэлыя людзі кідаліся на калючы дрот і там дагаралі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG